Казка- падарожжа
«Як Каза за Сонцам хадзiла»

«У адной весцы жылi людзi добрыя ды працавiтыя, але нiчога ня мелi. Штомесяц прылятаў Змей Гарыныч i збiраў данiну. I вось прыляцеў аднойчы, а людзям ужо й даць няма чаго. Раззлаваўся Змей. I забраў тады ў людзей Сонейка…»
Так пачынаюцца прыгоды вяселай i рашучай Казы. Разам з гледачамi Каза iдзе ў нялёгкае i небяспечнае падарожжа дзеля выратавання Сонейка ад Змея Гарыныча.
Спектакль рухаецца, i на сваiм шляху смелым падарожнiкам спаткаюцца Бусел- ахоўнiк, Бабка- чараўнiца i нават сама Смерць… Знаходлiвасць i дабразычлiвасць дапамогуць Казе адшукаць шлях да Змея. І з падтрымкай чароўнага баяна i маленькiх гледачоў, Каза усе ж вярне на неба яснае Сонейка.
Для ўтварэння яскравага вiдовiшча служыць калядная беларуская эстэтыка, аўтэнтычныя беларускiя маскi- постацi. Тэатр на працягу 3-х гадоў займаецца вывучэннем абрада Каляд i непасрэдна калядаваннем. Усе гэтае знайшло свае месца ў казцы.

Акторы: Алег Гарбацюк, Сяргей Гайко, Аксана Гайко, Святлана Гайдалёнак, Ганна Фёдарава, Алена Штык
Рэжысер: Аксана Гайко
Музыка: Аляксандр Будзько
Дапамога: Канстанцiн Турчаняк
Маскi, касцюмы, рэквiзiт: Свабодны тэатр
Працяг: 30-35 хвiлiн
Прэм`ера адбылася 1 чэрвеня 2008г. у Кобрынскiм дзiцячым доме.